top of page
З А П Р А Ш А Ю
Празаік і паэт, мастак і публіцыст
Анатоль Бароўскі
..................
Гомель, Рэспубліка Беларусь
Старшыня Гомельскай абласной грамадзкай арганізацыі
"Саюз беларускіх пісьменьнікаў"
(СБП)
Адкуль мой род
Некалі, даўно, яшчэ да бальшавіцкага перавароту, паехалі з Крушнікаў сям'я Кашаедаў у Петрыкаў, каб "зьняцца на картачку". Дзед Тодар (Фёдар) і яго жонка -- бабуля Аўдоля (Еўдакія). Дзед з барадой, і на селяніна непадобны, купец які ці заможны багацей.
Мусіць жа, сям'я была не з бедных, раз дазволілі сабе такую раскошу -- пакінуць нашчадкам памяць пра сябе.
У цэнтры, ззаду, стаіць Насцечка, Настазя, як назвалі яе бацькі. Справа, самая высокая, стаіць Таццяна-Таня. Сям'я не ў поўным зборы, яшчэ не хапае трох чалавек, -- ці то не змаглі прыехаць, ці то яшчэ не нарадзіліся.
Дык вось, Настазя...
Праз нейкі час яна пабралася з Янам Фіцнерам, нарадзіла сямёра дзяцей -- Пятра, Эдзіка, Адася, Валодзю, Марыю, Яню (маю маці), Лёніка...
З цягам часу энкавусаўцы арыштавалі Яна, прызналі ў ім японскага ці польскага шпіёна, і зьнік ён у невядомым кірунку. Настазя адна гадавала дзяцей. За тое, што ў полі падабрала некалькі каласоў, адправілі за краты...
Анастасія Фёдараўна Фіцнер
Ганна (Яня) Янаўна Фіцнер
Мікалаай Сямёнавіч Бароўскі
Мая маці, Ганна Фіцнер, на пачатку вайны пабралася з настаўнікам Міколам Сямёнавічам Бароўскім і стала Бароўскай.
А ў траўні 1943 года -- 12 га -- з'явіўся на сьвет я.
А ў 1947 годзе нарадзіўся ў мяне брацік -- Міколка
bottom of page