top of page
З А П Р А Ш А Ю
Празаік і паэт, мастак і публіцыст
Анатоль Бароўскі
..................
Гомель, Рэспубліка Беларусь
Старшыня Гомельскай абласной грамадзкай арганізацыі
"Саюз беларускіх пісьменьнікаў"
(СБП)
Калі ў адну зьліваюцца дарогі
А каб не забалеў зуб?..
Я ў Мазыры, працую ў раённай газеце "Камуніст Палесься". Трэба было ехаць у Жахавічы, каб напісаць нешта пра моладзь вёскі, а ў мяне нечакана разбалеўся зуб. Ды так, што спасу няма... Пайшоў у стаматпаліклініку, дзе працаваў мой сябра Анатоль Філісьеў. Ён паглядзеў, сказаў, каб я падлячыў яго, зуб, а паверх трэба паставіць каронку.
Сказаў яшчэ, што калі я хачу, каб хутчэй зрабілі тую каронку, то трэба зьвярнуцца да зубнога тэхніка, якая сядзіць у суседнім пакойчыку. Паказаў яшчэ, дзе яна сядзіць і за якім сталом...
Тэхнік аказалася дзяўчынай з вачыма пераспелай сьлівы, і я, зірнуўшы ў тыя вочы, забыўся, пра што павінен быў гаварыць зь ёю... Зразумеўшы маю ніякаватасьць, усьміхнулася, прамовіла: "Зраблю хутка, прыходзьце пасьлязаўтра..."
Пасьля не раз думаў: "А каб не забалеў тады зуб, я б ніколі не завітаў у паліклініку, ніколі б не сустрэў бы яе, сваю будучую жонку..."
...А каб не забалеў зуб?
Ад Прыпяці да Сожа
Калі мяне ўзялі на працу ў газету "Чырвоная зьмена", калі выдзелілі мне (нарэшце!) жытло, а гэта быў яшчэ і карэспандэнцкі пункт, пераехалі мы ў Гомель. Мазыр і Прыпяць засталіся ў памяці назаўсёды, і "пабраліся" мы з Сажом...
Жонка ўладкавалася на працу ў абласную стаматалагічную паліклініку, а стаў уласным карэспандэнтам газеты па Гомельскай, а пасьля і па Берасцейскай, абласьцях.
Больш пятнаццаці гадоў адпрацаваў на гэтай пасадзе. Гады былі насычаныя, цікавыя, адточваў, так бы мовіць, пяро ў журналістыцы, але галоўным было -- асвойваць літаратуру, знаходзіць свой стыль, сваю мову, сваю мелодыю.
Што было добра на гэтай працы? Калі мае калегі "улкары" (уласныя карэспандэнты) выжыльваліся, пастаянна былі ў раз'ездах, -- Толя Гатоўчыц, Мікола Ермакоў, Валодзя Пернікаў, а да яго Хвошчанка, -- то ў мяне такога "валу" не было, пра мяне маглі і месяц не ўспамінаць, што мяне радавала, бо я мог спакойна друкаваць на машынцы тое, што было ў душы -- апавяданьні і аповесьці...
Я папрасіў Насьцю, каб яна апранула матчыны строі, і "зрабілася сялянкай", -- зрабіў некалькі слайдаўскіх здымкаў.
А было лета, свежае паветра, настоенае на духмяным сене, і дзецям -- Ірынцы і Таццяне -- раскоша: ходзяць босыя, купаюцца ў возеры Лукава, зьбіраюць і ласуюцца трускалкамі, чытаюць беларускія казкі...
......................................................................
......................................................
Насьціны бацькі ў розныя гады...
На здымку: Анастасія Тарасаўна, сын Янка, Кірыл Кірыкавіч; паперадзе іх -- малодшая Ульляна і Насьця...
Бабуля пражыла 87, а дзед Кірыл -- 101,5 гадоў...
bottom of page